|
28.07.2010 07:58 |
|
26 ліпеня на сайце прадусарскага цэнтра "Ozart" распачаўся 3 этам конкурсу на лепшую песню лета. Нагадваем, што пераможца гэтага конкурсу атрымае магчымасць дарэмна запісаць песню на аднайменнай студыі. Гурт moZart удзельнічае у гэтым 3 этапе конкурса с песняй "Карма".
Для таго каб падтрымаць гурт неабходна перайсці па спасылцы і прагаласаваць за песню. Галасаванне працягнецца з 26 ліпеня па 9 жніўня. З аднаго кампутара можна галасаваць 1 раз у дзень! Дарэмны запіс гурту!.)))
|
|
12.07.2010 11:45 |
|

З 23 па 25 ліпеня ў лясах Барысаўскага района адбудзецца трофі-рэйд "БАГНА 2010", што праходзіць пад эгідай Беларускай аўтамабільнай пазадарожнай федэрацыі. Удзел у гэтым мерапрыемствы бяруць каманды з Беларусі, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі.
Трофі-рэйд - гэта спаборніцтва па тэхніцы кіравання паўнапрывадным аўтамабілем ці квадрацыклам, а таксама навыкаў арыентавання на перасечанай мясцовасці. Удзельнікам прапануецца маршрут, адлюстраваны ў легендзе для пераадолення яго на час. У Беларусі легенды для трофі-рэйдаў традыцыйна пракладваюцца ў лясных масівах і забалочаных мясцовасцях. Практыкуюцца таксама Трофі-рэйды з ужываннем GPS-арыентавання.
Так як, усе мерапрыемства праходзіць у лясным масіве, то жыць удзельнікі будуць у палаткавым гарадку, што будзе увянчаны сцэнай. 24 ліпеня на гэтай сцэне адбудзеца open-air у якім прыме удзел і moZart. Пачатак open-airа плануецца на 18.00. Інфармацыю аб тым, як патрапіць на гэтае мерапрыемства можна здабыць тут.
|
|
08.07.2010 10:41 |
|
Чарговая імпрэза чакае прыхільнікаў гурта 15 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень адбудзецца ўжо традыцыйны выступ гурта на вечарыне прысвечаннай будатрадам БДУ.
"Так здарылася, што ўжо колькі год запар нас запрашаюць на гэтую вечарыну, дзе мы спяваем не толькі нашыя песні, але і улюбленыя песні сучаснага студэнства. Акрамя таго непасрэдна наш гурт і з'ўляецца цэнтрам гэтай вечарыны, таму я часам жартую, што яго хутка прыйдзецца перайначыць на "У гасцях у moZarta". Чым мне пасуе гэтая імпрэза, дык гэта тым, што яна нібыта знаходзіцца ў атмасферы леса, палатак і песен ля кастра" - падзяліўся У.Боська.
Пачатак у 19.00, чакаем усіх у холе інтэрната № 6 БДУ, што знаходзіцца па вул. Кастрычніцкай (насупраць КЗ Мінск).
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>
|